Мы адданасці сяброў не заўважаем,
Абыякавы да іх перажыванняў,
Трапяткіх заўжды цураемся пытанняў,
А пачуўшы іх, мы позірк свой хаваем…
Не, адданасці сяброў не заўважаем.
Мы лічым, што яны не разумеюць,
Ствараем непатрэбныя бар’еры,
Ды эга павялічваем памеры,
А ў душы зярняты гневу спеюць,
Бо думаем, што нас не разумеюць.
Мы пяшчоты блізкіх рук не заўважаем,
Ужо дарослыя, прыехаўшы дадому,
Матуля абдымае, як малому
Валасы рукой цярушыць. У гэты момант
Крыху сябе няёмка адчуваем,
І пяшчоты блізкіх рук не заўважаем.
Мы абураемся на блізкіх без прычыны,
І заўжды ад іх чакаем дапамогі,
А калі раптам памагчы яны не могуць,
То наша сэрца ім навек зачынена,
Бо абураемся заўсёды без прычыны.
А блізкіх, наадварот, нам трэба берагчы.