Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы чакалi Калядаў з маленства...

Сярэдняя: 4.4 (23 галасоў)

Мы чакалi Калядаў з маленства
I нiяк не маглi дачакацца
Тату трэба было на работу
Мацi трэба было на працу

А Гагарын ляцеў на ракеце
Па-над нашым дваром ды садам
Мы глядзелi ўсьлед са зьдзiўуленьнем
I мiжволi чакалi Калядаў

Мы увосень падпальвалi лiсьце
Мы узiмку хварэлi на глянды
I прыклаўшы далонi да вуснаў
У цямрэчы чакалi Калядаў

Мы пiсалi ў школе дыктоўкi
Нас вадзiлi глядзець на парады
Прафсаюз выдаваў карамэлькi
Мы бралi i чакалi Калядаў

Нам даводзiлi, хто мы i што мы
Нас вучылi выконваць загады
Нам казалi, ды мы ня чулi
Мы употай чакалi Калядаў

Мы рабiлi высновы хутка
Мы павольна сьпявалi баляды
Мы назлосьць валасы расьцiлi
I ўпарта чакалi Калядаў

Што з таго, што ўсё гэта зьнiкла
Быццам бурбалкi ад лiманаду
Засталiся сям'я i дзеткi
Засталося чаканьне Калядаў

Засталiся сябры ды праца
А адзiн, дык "вабшчэ" ў Канадзе
Мы на сьвяты дашлем паштоўку
Будзем разам чакаць Калядаў

Позна ўвечары посуд памыем
I пакiнем, каб сохнуў на тацы
Мы чакаем Каляды з маленства
I ня можам нiяк дачакацца



Вельмi добра

Вельмi добра

Мы пазналi Каляды праз

Мы пазналi Каляды праз годы
Мы пазналi Каляды праз цяжбы
Мы пазналi.Цяпер назаусёды
Зьзяем праменем вялiзарным

Што такое "така" ?

Што такое "така" ?

Таца = паднос.

Таца = паднос.

Вельмi добра:)

Вельмi добра:)

УСПАМІН АБ БУДУЧЫНІ + Новы

УСПАМІН АБ БУДУЧЫНІ
+
Новы год быў вераснёвым.
З верай вершы-павукі.
Верас зноў жа ш з сваім мёдам.
Вераніка ж з той ракі.

Стараверы яшчэ мелі
Рэшткі вернасці дзядам.
Бо дзяды не мелі веры,
І збіралі каля ДАМ!

Каля-дам, дзяцей збіралі,
Дакладней каля-да-моў,
Назапашвалі, складалі
Ўсё, што зроблена з гадоў.

Ужо потым быў кастрычнік,
Дзе палілі і пілі,
Аб'ядноўваючы стылых,
І гарачых да пары.

З лістападам харанілі
Ўсё няздольнае гарэць,
І хавалі, каб не гніла
То, што будзе ў зіму грэць.

І праз трэці месяц была!!!
Свята вернікаў- сяброў,
Палюбоўнікаў і тынаў.
Бо за тынам без умоў.

Там! У снежні сустракалі
Мроі, мары, мэты ўсіх!
Там і вера-сні здяйснялі!
Свет вяртаўся зноў праз іх!

Але свята і не свята,
Калі ТЫ не рыхтаваў,
Калі верасень быў страчан...
І... ты... толькі... гасцяваў.
*
Франак Нырка (запалілі Вы мяне, спадар Міхалка)))

Дай нам божа нарэшце

Дай нам божа нарэшце дачакацца! Дзякуй Вам вялікі за вельмі трапнае увасабленне