Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

каляды

Сярэдняя: 4.3 (239 галасоў)
Ой, ладачкі-ладкі, Надышлі Калядкі. Мы дзеля Калядак напяклі аладак. Дралі дробнай таркаю дранікі духмяныя. Хочаш – еш са скваркаю, хочаш – са смятанаю. Вось вам, калі ласка, з жэрдачкі каўбаска. Вось кавалак пірага, каб не брала вас туга. Ой, ладачкі-ладкі! І мядок салодкі да лясной гарбаткі наліем у сподкі. І запахне рутай, верасам, чаборам, каб зімою лютай нам не знацца з горам. Бярыце з талеркі лізунцы, цукеркі! Ешце ўволю, ешце, Ды не псуйце зубкі… Песняй нас пацешце, галубкі, галубкі! Бохан – поўняй яснаю, яйкі, бульба, скваркі. Гэта ўсё – з уласнае нашай гаспадаркі. Калі вам прысмакі прыйдуцца да смаку, прынясіце Богу шчыпую падзяку. Ой, ладачкі-ладкі – Пляскаем у ладкі! Ой, ладачкі-ладкі – Святкуем Калядкі!Sneaker


Сярэдняя: 4.3 (72 галасоў)
Дажджы зімовыя, дажджы калядныя, І лісце чорнае аж да вясны. Ноч сарамлівая, ноч незгасаная, Бярозка мокрая галлём дрыжыць... А там на покуце рушнік і свечачка: Агеньчык кволенькі ў цяпле мігціць. Снягі да пояса, вятры бяз голаса, І месяц жоўценькі ў вакно глядзіць. Яечня, скварачкі, крыху вандэлінкі, І кот ля печанькі п'е малако. Зоры вузорныя, нібы ліхтарыкі, Святочна-сонечна глядзяць ў вакно. Снег мякка падае. Пад коўдрай белаю Лес неабудны ўжо паснуў даўно... А тут калядныя, дажджы зімовыя, І вецер жудасны бярозку гне. Мігцяць ліхтарыкі ўсюль каляровыя, І ў наваколіцах няма людзей. Mens Trainers


Сярэдняя: 3.9 (25 галасоў)
Хутка — вячэра. Дзень адплывае ружовы За небасхіл, дзе ў зацішку маўчання і стомы Новы абсяг паўстае, шчэ вачам невядомы, У вечных пакутах нязнанай малітвы і мовы. У шарым паўзмроку, дзе ўтоены жарты і кпіны, Дзе ліхтары свае сочаць штохвілю ахвяры, Вэлюмам чорным ахутаны плечы ў хацінаў I па кутах там памерлых схаваныя твары. Там — здратаваныя душы ляцяць на шпалеры, Каб у святочных карунках мілосці і цуду Зноўку здабыць сваю моц, — свята тайнай вячэры, — Дзень наш ачысціць ад зла, і ад змроку, і бруду.Pure ClimaCool Boost


Сярэдняя: 3.8 (76 галасоў)
Снег ідзе, пакідаючы ў меншасці год. Прадавачкам два тыдні раскошы: мандарынкі з шампанскім — і будзе даход, покі ў нас не закончацца грошы. Прыляціць Мікалай у калядных санях. Надаюць аднакласніцы бусек. У спартзале ялінка ў святочных агнях, а пад ёй — хто б вы думалі? Трусік. І запаляцца свечкі, і створаць інтым, і прыедзе ў паўночным трамваі прыгажуня‑Снягурка, і ганьба ўсім тым, хто казаў, што яе не бывае! Не замерзні, глядзі! Ты і сам Дзед‑Мароз, сіні нос для цябе не пытанне, сівізна ў бараду, а спыніцца — не лёс. Бачыш зорку? Загадвай жаданне! Загадай пра сябе, як Другі Прэзідэнт, каб бацькоў сваіх слухалі дзеткі; каб каханкі не змерзлі на вуліцы ўшчэнт, пад футэркам хаваючы кветкі. Мікалай‑канспіратар, стары дысідэнт, падарункі схаваў у шкарпэткі і, чытаючы верш за калядны прэзент, не зваліўся ніхто з табурэткі.Air Max 95 20th Anniversary