Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы шукалі свабоды слова

Сярэдняя: 4.4 (13 галасоў)

Мы шукалі свабоды слова,
Мы метафарай білі лёд
Старых ісцін і ісцін новых,
Адпраўлялі сябе ў палёт.
Ну а зараз чамусь прыціхлі
Нашы крокі ў агні мяжы,
Да якой падвялі нас ціха
Не-звычайныя міражы.

На сваіх і чужых дзялілі
Нас зямля, неба і вада,
Геніямі сябе лічылі --
І бядой не была бяда.
Ну а зараз маўчым, як рыбы,
Ідэалы топім ў віне,
Мы -- маральныя інваліды --
Думаем, што нас -- абміне.

Нам здавалася -- мы асілкі,
Мы адужаем, мы праб’ём.
Мы -- асілкі, але насілкі
Ўваходзілі ў кожны дом.
Зараз позна махаць рукамі
І нагамі пінаць адчай.
Некалі мы аднойчы з вамі
Проста селі не ў той трамвай.