Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы споведзь падзялілі на дваіх

Сярэдняя: 4.3 (9 галасоў)

Прыходзіць час, калі праз позірк чалавечы,
Блакітнасць неба можна паглядзець,
Празрысты ён становіца, дарэчы,
І застывае на табе як медзь.

І ў позірку пастылым і халодным
Я адчуваю ўвесь прокляты адчай:
Душа ў чалавека, што галодны
У далёкай цемры леса воўчы лай.

І родным стаўшы чымсці, добрым , светлым,
Становішся і чорнаю вадой,
У якую паглядаючы с надзеяй,
Скідаюць людзі цяжкі грэх свой … або твой

І вось - ты - крытык самы важны!
І толькі для цябе жывуць!
І кожную хвілінку з рання і да рання
Цябе чакаюць,любяць, б’юць у грудзь,
Даказваючы моц і вартасць намаганняў
Пачаць “з нуля”, зрабіць па-новаму жыццё …
Алтын –цана падобнаму прызнанню,
Не вернішся назад,з табой усё “тваё”:
Грахі і перамогі,слёзы болю,
Як панцыр -не адкінеш так зараз.
І споведзі тваёй,б’е рэхам пульс у скроні:
“Тваё”, што стала “маім” ураз…

…Прыходзе час, калі празрыстасць
Заўважыць можна і ў вачах маіх.
Нам ёсць цяпер чым ганарыцца:
Мы споведзь падзялілі на дваіх…



1 бал за стараннасць, за

1 бал за стараннасць, за рыфмаванне

Якая ж грэшніца, ты Ганка? Ты

Якая ж грэшніца, ты Ганка?
Ты падзяліла грэх, а не віно.
Але ўскрыжыла...
й мне не з ранку.)
Вялікі дзякуй і за то.