Каб у нас была сястра,
Мы б яе не білі,
Каб у нас была сястра,
Мы б яе любілі.
— Я купіў бы ёй свісток!
— Я адвозіў бы ў садок!
— Я аддаў бы шакалад!
— Шакалад? — здзівіўся
брат. —
Ты дасі... Цукеркаед...
— А ты б даў веласіпед?
Не на жарты —
вой-вой-вой! —
Паміж намі ўсчаўся бой.
Брат — герой, і я — герой,
Брат гарой, і я гарой!
— Што за бойка,
што за драма? —
Супыніў нас голас мамы.
Каб у нас была сястра,
Мы б яе не білі,
Каб у нас была сястра,
Мы б яе любілі.
Not bad.
Not bad.