Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы заблыталіся ў танцах...

Сярэдняя: 4.7 (3 галасоў)

Мы заблыталіся ў танцах –
Карагодах вечных ценяў.
Мы хадзілі сустракацца
З ветрам. Плакалі арэлі,

Ці смяяліся ды неслі
Нас да сцежак зорных… Падаць
Мусіў я, самотных песень
Як аматар, і трымаць

На руках сваю дзяўчыну,
Лёсам жыць у пырсках ночы…
У вачах кахання гінуць
Час прыйшоў... І я так хочу!...

2 кастрычніка 2012