Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мы згубілі ў Цемры свае мары…

Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

Сёння смутак са мною, ў куточку…
Ноч прыйшла…
Смутак сціпла вітаецца.
І сяжу я, на лоджыі, з Ноччу.
Верш пішу…
ЗаглядАе Ноч, і цікавіцца:
– І чаго табе спаць ня хочацца ?
– Акунуўся бы, ў царства соннае…
– Я зганю ад цябе Бяссоніцу –
будзеш спаць ты,
мной зацалованы…

– Што дае табе гэта дзівацтва –
вершаваныя крэмзаць пісУлі ?
– І навошта табе нервавацца,
за Краіну – ў якой ўсе паснулі…

Ноч…
На світанні – ты ціха згінеш…
Будзе дзень – папраснуцца людзі.
То – людзЯм…
А ў Краіне, няспынна –
Ноч і Цемра, Святла Ёй – ня будзе…

Я – кахаю сваю Радзіму…
Я пішу, каб людзі пазнАлі –
што ў Краіне Цемра ня згіне,
не прагоняць калі яе самі…

Можа ціха пішу, можа мала…
Кожны Вершык – быццам ліхтарык,
высвятляе – дзе Праўда, дзе Змана…
Кожны Верш – да людзей,
з пажаданнем –
каб збыліся іх Вольныя Мары…
*+*
24 сакавіка 2015 г. уначы…