Сёння ў сонечны дзень сонца кажа са мной
І святлом засцілае мне вочы...
Як зайграем з ім разам струною адной
Ды па дрэў верхавінам закрочым!
Паляцім, нібы буслы мы, па-над зямлёй,
Па-над зоркамі, па-над сусветам!
У аблокі - стралою! Зруйнуем спакой!
Кроплі граду напояць планету!
Мы паветра ў грудзі свае набярэм
І, як птушкі, палям заспяваем...
Нам не трэба прыпынку, турботы ды змен,
Мы - жыццё! Мы бяжым! Мы палаем!