Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мікола Разумоўскі

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Чорны крумкач па-над зямлёю
Сыпле праклёны на сьветлыя мроі,
Дыхае злосьцю, сэрцам зьмярцьвелым;
Цемрадзь рагоча пад ім, ашалелым.

Перад табой мы павінны схіляцца?
Чорнае шэльмы павінны баяцца?
Дужая постаць пужае не вельмі;
Ты прапануеш назад павяртацца

Ці загадаеш лёсу народа
Гінуць пад слупамі псэўдапрагрэса?
Пераканаеш у гэтым прыроду,
Сонца, зямлю, паветра ды воду?



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Сёння ў сонечны дзень сонца кажа са мной
І святлом засцілае мне вочы...
Як зайграем з ім разам струною адной
Ды па дрэў верхавінам закрочым!

Паляцім, нібы буслы мы, па-над зямлёй,
Па-над зоркамі, па-над сусветам!
У аблокі - стралою! Зруйнуем спакой!
Кроплі граду напояць планету!

Мы паветра ў грудзі свае набярэм
І, як птушкі, палям заспяваем...
Нам не трэба прыпынку, турботы ды змен,
Мы - жыццё! Мы бяжым! Мы палаем!



Сярэдняя: 2.7 (3 галасоў)

Не зракайцеся роднага слова,
Каб не страціць сябе і дзядоў!
Хай ідзе цераз люд паступова,
Дзецям нашым ідзе ад бацькоў.

Ганарыцеся тым, што набылі
Мы ў стагоддзях сваёй барацьбы!
Каб чужынцы жыццё не згубілі,
Разам стаўце каня на дыбы.

Не саромейцесь чыстай струмені,
Што ад сэрца да сэрца, як мост,
Каб дакладна ўсе зразумелі,
Чый у цэнтры Еўропы фарпост!

Там убачыце, як паважаюць,
З кім лічацца, навошта жывуць,
Як стагоддзя штогод не меншаюць,
А нашчадкаў сваіх сцерагуць.



Яшчэ не ацэнена

Рамантыкі стаміліся здзіўляцца,
Яны не бачаць каляровых сноў,
Са смерцю ў бой не ходзяць сустракацца
І сэрцам кормяць чорных груганоў...

Паклалі зброю на палях з бур'янам,
Бяззорнай ноччу ў небыццё сышлі,
Праліліся слязою акіяна
З журбою па пакінутай раллі...

Ім хмары сталі родным карабелем,
А звера скура - добрым сурдуком;
Зрабіўся раптам красавік апрелем
І ўсмешкі ператворыліся ў стогн

Самота стала ворагам і сябрам,
Калі натхненне не прынесла плён...
Хто перакрыў паветра цудным марам?
Ці гэта новы рок, ці мо праклён?

Яны былі праменнем ад вясёлкі,
Любоўю, што бруіцца і цячэ,
Былі святлом загадкавых вачэй
І матылём з крылом бясконца тонкім,

Ім не было і ўзросту, і цаны,
Быў кожны - непаўторны прыклад духа,
Ніхто не ведаў пра тугу і скруху...
А дзе цяпер сапраўдныя Яны?