Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Імя

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)

Праз гонi мiлыя здаля
Глядзiць радзiмая зямля,
Дзе ты глядзеўся у нябёсы
I ў рэчку з возерам змаля.

Туды вядзе дарогi нiць,
Там мова родная шчымiць...
Табе там некалi давалi
Iмя, што гожа так звiнiць...

Нясi, як сцяг, сваё iмя,
Нясi, як крыж, сваё iмя,
Хоць часам сiл iсцi няма
I дзьме ў душу парой зiма...

Там за цябе стаiць гарой
Пагорак кожны, як герой,
I за цябе там лес – сцяной –
Не пастаiць ён за цаной!

I там ёсць дом, дзе сцены, столь,
Парог, падлога, печ i стол
Табе гатовы памагчы
Тваё iмя аберагчы...

Нясі, як сцяг, сваё імя,
Нясі, як крыж, сваё імя
І вер: не толькі ў мроях-снах
Яшчэ дыхне ў душу вясна…

А як пакінеш гэты свет, –
Табе нашчадак прыйдзе ўслед.
Яму імя дадуць, як дар.
Каб толькі ў добры час Бог даў!

І за цябе ён будзе жыць, –
Зямлёю продкаў даражыць.
Спазнаўшы радасць і жальбу,
Пачуе ён тваю мальбу:

Нясі, як сцяг, сваё імя,
Нясі, як крыж, сваё імя,
Хоць часам сіл ісці няма
І дзьме ў душу парой зіма…