Мяркуй, што робіш для душы сваёй —
Шпакоўню, вулей, сціплую кармушку:
Падобны ў чымсьці на пчалу і птушку,
Ты б мог прыйсці ў свет птушкаю, пчалой.
Ты б мог прыйсці бярозкаю, што ссек,
Мурашкаю, што сок з пянёчка выпіла.
Ў істоце той, якою быць не выпала,
Сябе адчуй хоць зрэдку, чалавек!
Нажаль не заўсёды
Нажаль не заўсёды атрымліваецца па душы, як зараз.
І чаму на такія вершы столькі адзнак?