Вецер стыне ў голасе звонкім, Свету белага не відно – Ткуць мяцеліцы прадзівам тонкім Белым-белае палатно. То пяюць, то закружаць хвацка Думкі даўнія вечароў. А затым уцякуць знянацку І да новых заснуць вятроў.