Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Магазин спортивного питания и витаминов в ялте sportpit92.ru.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мяжы

Яшчэ не ацэнена

Кінь вокам на увесь абшар зямлі:
Вось хату шчыльна абышлі
Парканы з гострымі цвікамі,
Пасыпаныя бітым шклом,
Глядзі — ў прасторах за сялом
Мяжамі
Падзелены на нівах каласы,
Ідуць канаўкі праз лясы,
I стопудовыя гранічныя каменні
Сярод лугоў бяскрайніх заляглі.
Шнуры штыкоў па ўсёй зямлі
Гараць, як дзікае хаценне,
На гасударстваў рубяжы.
Глядзі: паўсюль мяжы.

Нязмерны вольныя прасторы
Святой зямлі, — a чалавек
Мяжы, ірвы, тыны рабіў за векам век.
Хаваўся ў іх, як ліс y норы,
I жыў пужліва сам — адзін,
Дрыжачы, як лісцё асін,
Зласлівы, бессардэчны, хцівы,
Такі здрадлівы,
Для ўсіх чужы, зусім чужы.
Вакол яго — платы, мяжы.
Пабач, што робіцца за гэтымі платамі!
У надмернай працы гіне тут
Галодны і абдзёрты люд,
Каторы моцнымі рукамі
Стварыў усе багацтвы на зямлі:
Правёў ён скібы на раллі,
Ён рэйкі пралажыў чыгунак,
Заводаў коміны падняў y выш нябёс,
A сам даўно сляпы ад слёз
I ўжо забыўся аб ратунак.
Глядзі: па ўсёй зямлі святой
Шырокай хваляй залатой
Без краю блішча збожжа мора,
Цвітуць лугі, шумяць лясы...
Так многа ёсць паўсюль багацтва і красы,
A людзі нішчацца y голадзе, y зморы
Ад беднаты, ад цемнаты,
Бо скрозь — мяжы, бо скрозь — платы.



..

..

Прекрасно

Прекрасно

Максим Багданович камень из

Максим Багданович камень из многих камней. Донат.

а где водгук ?????

а где водгук ?????

Классно!

Классно!

Мне понравилось!!!

Мне понравилось!!!

мне так сама

мне так сама

Афигенно но Вераника лучше

Афигенно но Вераника лучше

Вам невядома, як хлусіць? Вам

Вам невядома, як хлусіць?
Вам адыйсці патрэбна за мяжу.
Брахун у вочы не глядзіць,
А і глядзіць – не бачыць, што стаю.

-Хадзем, паглядзеш на сябе.
А ён нібыта без вушэй.
Даеш люстэрка, дык аб пол.
У рот даеш. А ён далей.

А там патыліца яго.
Махнуў. І я махнуў далей.
І рукі ў бокі я і ён.
І смех, і грэх. хлусіць. ня смей...

верш вельмі цудоуны..)

верш вельмі цудоуны..)