Дачка пазваніла:
І так гаманіла:
Абедзьве нагі яна
Дзесь прамачыла!
Званіла і жонка
І так гаманіла:
Абедзьве нагі яна
Дзесь прамачыла!
І я ім казаў –
Раз ужо пазванілі,
Каб зараз купілі
Пасля работы
Бліскучыя боты
На абедзьве нагі.
Каб пазбыцца тугі.
З дачушкаю маці
Пабеглі купляці
Пасля работы
Бліскучыя боты
На абедзьве ногі.
Каб пазбыцца тугі.
Увечар абедзьве
Яны пазванілі,
І паведамілі,
Што, праўда, купілі
Сабе яны боты
Пасля работы
На абедзьве нагі.
Каб пазбыцца тугі.
Жадаюць абнову сваю паказаць
І клічуць мяне тэрмінова па лужынах шпацыраваць.
Ну, раз яны клічуць..
То трэба улічваць,
Што мне трэба боты,
Таксама прыдбаць.
На абедзьве нагі.
Каб пазбыцца тугі.
Што там размаўляць -
Шпацыраваць:
Каб маці з дачкой
Мне змаглі паказаць
Бліскучыя боты,
Якія купілі
Пасля работы
На абедзьве нагі.
Каб пазбыцца тугі.
Прыйшоў - і ўбачыў:
Па лужынах, скачуць
Мае прыгажуні,
Я бачу - купілі,
Сабе яны боты
На абедзьве нагі,
Відаць, што забылі,
Пра што мне казалі,
Абедзьве нагі
Яны прамачылі,
Што я ім абедзьвум
Загадваў купляць
Бліскучыя боты
Пасля работы
На абедзьве нагі.
Каб пазбыцца тугі.
Красуня дачка
І красуня маці,
Што ж мне рабіць,
Куды вочы схаваці:
Па пары нагі
Ў абедзьвух у іх,
І пара адна
Розных бот на дваіх.
Ну, хоць ты вазьмі
І хоць ты забі іх!
Вядома, не стану
Я іх забіваць,
красуню дачку,
І красуню маці,
А дзе з цягам часу
Мне пару дастаць? -
Каб розных памераў
І розны колёраў.
Два правых,
З платформай.
І без абцасаў.
вясёлы верш стварае вясёлы
вясёлы верш стварае вясёлы настрой