На Айчыну!
Хопіць мне гірбець у Чужыне,
Ад нястач на ёй чарнець -
На Айчыну, на Айчыну,
Клічуць продкі ўжо мае!
Зьвязаць клуначкі-манаткі,
Рызьзё з прэльлю спапяліць -
І дадому, да той хаткі,
Што па мне дзень-ноч журыць!
Хай прабача Валаам мне,
Камянёў шэрых граніт -
Не сябрыны боскай брат я,
Не паслух казаньням іх!
Жыцьцё нашае бясконца,
Без прыпынку, без мяжы
І дакуль над намі Сонца -
Чалавек, ты будзеш жыць!
Хопіць мне гірбець у Чужыне
Нібы келішный чарнец -
На Айчыну, на Айчыну,
Клічуць продкі ўжо мае!
-26.01.18.
Жывіце доўга!
Жывіце доўга!