На могілках — ціха і сумна,
Змярцвеласць у жоўтай траве...
Прымроіцца раптам, што з трунаў
Чыёсьці дыханне плыве...
Яно выплывае з магілаў,
Маўкліва імкнецца сюды,
Дзе сонца ў трывозе застыла,
Дзе крок усяго да бяды,
Дзе можа загінуць жывое:
I мы, і ў траве мурашы...
У вочы глядзяць з непакоем,
Раскінуўшы рукі,
Крыжы.
Выдатна напісана! Лявон.
Выдатна напісана!
Лявон.