Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На дрэвах не відаць...

Сярэдняя: 5 (8 галасоў)

На дрэвах не відаць
Лісткоў і павуцінак.
Зямля, нібыта пляц, —
Hi траўкі,
Hi сцяблінак.
Настрой ва ўсім такі,
Што недзе штосьці рвецца.
Над вёскаю —
Дымкі.
У маці ные сэрца.
На скроні б'ецца пульс
Дрыготкі і няпэўны.
Нібы змяіны ўкус,
Укол унутрывенны.
Працягвацца жыццё
На ўколах не жадае.
He прыйдзе пачуццё,
Што маці маладая.
I ўжо на ёй,
На ёй —
Лісткі і павуцінкі.
Так доўга над зямлёй
Таўкуцца аблачынкі.
Эх, разбрысціся б ім
У дзень,
Вясновы самы!
Убачыць свет не злым
Умеюць толькі мамы.