Анёл завітаў у госці.
Ніхто, насамрэч, не заўважыў
ягоную кволую постаць:
бацька свіную шынку ўзважваў,
маці гусака абскубала,
суседу на глупства часу бракуе,
а суседка сказала
што анёл яе не хвалюе.
А ты спачывала ў высокіх аблоках,
раскінуўшы рукі, як белыя крылы,
глядзела ў раскрытае вечнае неба
і здавалася існым анёлам.