(пераклад з рускай мовы)
Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах
Была вясна, але зіма вярнулася,
Вясна крыху на крызе паслізнулася,
І зноў зіма на Кіеўскіх гарах.
Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах
Настала лета, ды вясна вярнулася,
А лета дзесьці лялечкай звярнулася,
І зноў вясна на Кіеўскіх гарах.
Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах
Чакалі восень – а сустрэлі лета,
Свет сонцам ціхім ласкавым сагрэты.
І лета зноў на Кіеўскіх гарах.
Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах
Была зіма, ды восень павярнулася,
Паветра лістападам агарнулася,
І восень зноў на Кіеўскіх гарах.
Вы чуеце, на Кіеўскіх гарах...
ўсё ў нас і сапраўды так
ўсё ў нас і сапраўды так пераблытана.