Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

На Міланшчыне

Яшчэ не ацэнена

Пасярод лясоў кудлатых,
У баку ад мітусьні
Над вадой хіліцца хата,
Дзе мае праходзяць дні.

Калі цемра адступае,
Пачынаюць сакатаць
Разам восем папугаеў,
Так што немагчыма спаць.

Кацяняты, нібы дзеці,
Пачынаюць валтузьню
На мяху ці на газеце —
Усё да іх ідзе ў гульню.

Віск паўлінаў замяняе
Крыкі ранішнія пеўняў:
Хто прыгожа выглядае,
Можа не баяцца сцэнаў.

Нібы ветразь над вадою —
Белы лебедзь шпацыруе.
Стая карпаў за “кармою”,
Быццам імі ён кіруе.

Качка-маці клопат мае —
Вучыць пільнасьці малых.
Паслухмяна шыхт трымаюць
Дзесяць шарыкаў жывых:

Качаняты часта гінуць,
Бо ідзе пагроза з неба.

Варта ў сажалку закінуць
Піццу ці кавалак хлеба,
Ажно ў ёй вада бруіцца,
Быццам кіпень на агні,
Так імкнуцца наталіцца
Карасі ды акуні.

Вось і я, як качка тая,
Вывадак малых вяду.
Нам кіроўцы саступаюць,
Запавольваюць хаду.

Крыкі ў цішыні расталі:
Гэта ослік сімпатычны,
Вушы доўгія ён мае
і чатыры капыты.
Да суседа завітаю;
Трэба быць самакрытычным:
Сапраўды, магчыма, часам
На яго падобны ты?

Так сядзець бы, забаўляцца,
На асла глядзець старога,
На палёт паўліна вольны
і на ранішні туман,
Ды ўжо трэба адпраўляцца
Мне на досьвітку ў дарогу,
Бо чакае неспакойны,
Мітусьнёй п’яны Мілан.