Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Зьміцер Давыдзенка

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)
Кожны чуў: наш край маркотны, Анічога ў ім няма, За мяжой шукай вабноты, Не губляй тут час дарма. Бедаком сябе лічыць — Гэта сорам, браце: Ты зірні — вакол ляжыць Дзіўнае багацьце. Граньне гусьляў, флейты сьпеў, Гук дуды магічны, Шэпт лістоты старых дрэў, Рух вады крынічнай, Бліскавіц вясновых зьзяньне, Пошум пушчаў і дуброў, Вод імклівых віраваньне, Статкі лосяў ды зуброў, Соснаў гожых калыханьне Ды паселішчы баброў — Краю нашага аздобы. Толькі крокі запаволь, Скінь свой смутак і жалобу, Адпачыць душы дазволь. Выйдзеш зранку ўвесну ў поле — Там шчабечуць жаўрукі. Зойдзеш у лес, дзе дыхаць вольна — Бой вядуць цецярукі... А касьцёлаў ды капліцаў — Нібы пэрлін на дне мора, Замкі, вежы, сьцен байніцы, Там схаваны таямніцы ў сутарэньнях, калідорах. З чоўнам, роварам ці пешкі У край сьпяшайся цераз Мёры, Дзе блакітныя прасторы. Вабяць там лясныя сьцежкі, Леднікоў эпохі рэшткі — Камы, озы ды азёры. Там рупліўцы адраджаюць Старажытныя рамёствы, Да мастацтва дотык маюць і маленькі, і дарослы. Войса, Струста, Снуды, Несьпіш — Цуд такі ты ў сэрца ўмесьціш. Ноччу ў іх глядзіцца месяц. Толькі ў воды іх нырніце, Ці з пагорка паглядзіце — Згадкі лепшыя ўваскрэсяць. Варты жалю той бядак, Хто ў нару забіўся і ад скарбаў тых, дзівак, Сам адгарадзіўся. Pychaya Suksrinuch


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Ноч, даўжэйшая ў годзе, Неўзабаве надышла. З першай зоркай у народзе Запрашаюць да стала. Стол стаіць, пакрыты сенам, А на ім абрус ляжыць, У мігценьні летуценным Елка ля вакна стаіць. У кутах — снапы са збожжа, У місцы на стале — куцьця: Талісман ад сіл варожых, Сымбаль вечнага жыцьця. Хутка ўся сям’я зьбярэцца, Прыйдуць добрыя сябры, Згода ў хаце застанецца, Звады й крыўды — на двары. З кожным паламай аплатку, Каб традыцыя жыла, У доме пажадай парадку, Дабрабыту і цяпла. Жонка мужу пажадае: Каб ты сьвету не відаў З-за вялікага ўраджая (Ды здароўя не губляў). Гаспадар адкажа жонцы: Хай жа буйных гарбузоў, Буракоў, гуркоў ды морквы Хопіць нам да маразоў! Пачынаюцца варожбы: Сьверб дзяўчын апанаваў, Каб хлапец які харошы Шлюб хутчэй прапанаваў. З-пад абруса ты сьцяблінку Асьцярожна выбірай: Возьмеш доўгую былінку — Будзе добрым ураджай. Адчыняй шырока дзверы, Паважаны гаспадар: Калядоўшчыкаў намеры — Атрымаць за песьні дар. Тут Каза, Мядзьведзь ды Конік Віншаваць цябе прыйшлі, Час запляскаць у далоні: Добру вестку прынясьлі. Сьвята слаўнае Калядаў Лучыць розныя часы: Да язычніцкіх абрадаў — Хрысьціянаў галасы. Уся Эўропа адзначае Збаўцы вечнага прыход. Хай Пан Бог ва ўсім спрыяе ў гэты дзень і ў новы год! Nike Shox Avenue 803


Сярэдняя: 5 (1 голас)
Баўлю час я ў дзіўным краі Ля падножжа Альпаў стромых і мясьцін, з якіх паходзіць Пан вялікі Жыгімонт. Прамысловасьць тут буяе, Беспрацоўе невядома. Край памежны гэты носіць Гучнае імя П’емонт. Тут лацінская культура Сустракаецца з паўночнай, Экспрэсіўная натура Стрыманай глядзіць у вочы. У размовах ужываюць Рыма-гальскую трасянку. Стравы грапай дапаўняюць На вясёлай пагулянцы. Экстрэмальная прырода, Да дзівацтваў клімат схільны. Гор узьняты ў неба мост... Тут паўлін трымае горда, Нібы сьцяг ці герб фамільны, Доўгі свой стракаты хвост, Ці павольна пераходзіць З сябруком аўтадарогу, Не зважае, што кіроўца Можа хвост адпрасаваць... Ноччу кот на шафе шкодзіць, Ці сігае на падлогу, Трэба шчыльна зачыніцца, Калі хочаш добра спаць. Край той горны, навальнічны: Часта ў ім маланкі неба На кавалкі расьсякаюць, Вецер шкоды шмат наносіць, Дрэвы і платы ламае і дарогі засьцілае Лісьцем і гальлём сучастым. Сонца ўсё раней заходзіць, і паўлін свой хвост адкінуў, Стаў жывёлай непрыкметнай, Нібы курыца ці гусь. Пэўна, час прыйшоў, народзе, Нам вяртацца ў краіну Памяркоўнасьці адметнай, Больш прывычнай — Беларусь. Nike


Сярэдняя: 1 (2 галасоў)
Дзяўчыначка юная Міла З хлапцамі ліхімі пайшла, Аўтобус апошні згубіла, Дарогу дамоў не знайшла. Завабілі хцівыя хлопцы У дзікі далёкі гушчар. Увёз невядомы кіроўца Ад гэтых бяздушных пачвар. У хаце агеньчык самотны – Дзядуля сівенькі ня сьпіць, З-за ўнучкі Людмілкі гаротнай Ягонае сэрца баліць. Калоціцца сэрца і плача, Дзяўчыначка, дзе жа ты, дзе? Твой шлях хіба месяц адзначыць, і неба счарнела ў нудзе. “Ня слухала б хлопцаў паганых, Што ў пастку цябе завялі, іх словаў салодкіх, падманных”, - Ёй кажуць лясы і палі. Край браслаўскі гадам адпомсьціць – У холадзе й цемры сядзяць. Хай кожны нягоднік запомніць, Як дзеўчын самотных кідаць. Вось неба сьлязьмі залілося, і шэпчуцца сосны ў журбе... Хутчэй бы, Людмілка, ўдалося, Нарэшце пабачыць цябе! Air Jordan