На правым баку
стаіць сіла і праўда,
на старым сьцягу
ёсьць новае заўтра.
Ня вер шкадаваньню, -
бей першым у баі,
і новаю раньню
ты будзеш у ім.
Хай славаю вечнай
будзе той ранак,
калі ты пабачыш сьвятло.
І сыйдзе скалечным,
ці сыйдзе зарана,
падохне вось тут гадаўё!