Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Профнастил нс35 profnastilvspb.ru.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

змаганне

***

Яшчэ не ацэнена

Нацыянальная самасвядомасць знікла,
У беларусаў яе цяпер няма!
Бо беларус, як той крот панікнуў
У нару сваю, забыў сваё імя!

Каб зналі продкі нашы дарагія,
Што пасля іх нашчадкі будуць вось такія
Як мы, то хіба ж змагаліся б яны
За нашу незалежнасць, быццам перажыўшы тры вайны!?

Не варта так рабіць, шаноўныя сябры,
Не варта забываць свае старажытныя карані,
Бо згінем мы ў выніку як нацыя
І пойдзем прыслугоўваць да пана, майце рацыю!



Сярэдняя: 4.9 (14 галасоў)

Прачынайся! Браток Беларус!
зноў Радзіма зняслаўлена, ў кратах,
зноў Хрыста прыбіваюць на крыж,
чорны страх пасяліўся ў хатах!

Мы па першаму снегу ідзем,
і чырвоным па беламу льецца,
з намі Бог і Анел, і Свабода!
Беларусь! Як баліць маё сэрца.

Падымайся! Браток Беларус!
супраць цемры, што балем кіруе
і па душах знявечаных, лёсах,
карагоды вядзе, ды танцуе.

Мы па першаму снегу ідзем
і чырвоным па беламу льецца,
з намі Бог і Анел, і Свабода!
Беларусь! Як баліць маё сэрца.

Ты паўстань! Мой браток Беларус!
сэрца меч агалі свой без страху,
вынішчай гэты чортаў хаўрус –
вольны ты! – Не кладзіся на плаху.

Мы па беламу снегу ідзем,
пад свінцовым дажджом паміраем,
з намі Бог і Анел, і Свабода,
ды лунае наш сцяг па-над Краем!



Сярэдняя: 3.7 (11 галасоў)

Бастыён Бастыліі бастуе!!!
Спроба справядлівасці, спрабуе:
Дапяць да пятніцы, здаволіць вольніцу,

Бяздольніцу, бяспраўніцу, бязмэтніцу.
Братэрскі Звяз вяжа вязняў,
Усход балюе баль блазнаў,

Руйнуюць руны, танчаць танцы,
Бы чэрці чэрцяць чорныя шанцы.
Востры астрог - Няўмольны Бог.



Яшчэ не ацэнена

Ты не гніся, брат, ніколі
Траўкаю пахілай,
Сам пружыны своёй долі
Выкуй ўласнай сілай!

Бо хоць кажуць, што з уклону
Не баліць галоўка, -
Не зважай: з ярма-прыгону
Выйшла гэта слоўка.

Не прасі, не спадзявайся
Ты на дапамогу,
Сам з нягодамі змагайся,
Сам прабі дарогу!

Хоць памогуць табе людзі
Адшукаць дарогі,
А саб'ешся, зноў ты будзеш
Абіваць парогі.

НЕ лісціся к сільным, дружа,
Зеллейкам-бярозкай,
Бо не выйдзеш век з-пад гужа,
Страціш вобраз боскі,

І ў людзей ты гонар страціш -
І цябе зракуцца:
Лепш змагацца вольным, браце,
Чым цярпець ды гнуцца.