Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Вашыя сябры тут!

Апошнiя водгукi

Участник конкурса «Интернет-премия» ТИБО-2010

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Наш банэр

vershy.ru - Вершы беларускiх паэтаў

Код банэра

Лічыльнікі

Ільля Лапушанскі

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

На правым баку
стаіць сіла і праўда,
на старым сьцягу
ёсьць новае заўтра.

Ня вер шкадаваньню, -
бей першым у баі,
і новаю раньню
ты будзеш у ім.

Хай славаю вечнай
будзе той ранак,
калі ты пабачыш сьвятло.
І сыйдзе скалечным,
ці сыйдзе зарана,
падохне вось тут гадаўё!



Сярэдняя: 5 (1 голас)
1
Звычайна
               гэтыя
                         сады
Шумяць
            лісьцем
                        у
                          жніўні,
І
 помняць
              тыя
                     гарады,
Што
      былі
             ўзімку
                        ліўні,
Што
      кожны
                 крок
                         быў
                               мэтрам,
Што
      сымбалі
                  жывуць
                               заўжды:
І
 калі
       дыхаюць
                      паветрам,

І
 калі
       спынен
                   на
                       гады

Іх
  подых
             старажытны,

Няўмольным
                   горам
                            зьліты.

2
Маланкай неба задрыжэла
І шчодры дождж пайшоў ізноў.
Галоўнае – гэта душа і цела,
Ня трэ глядзець на тых паноў.


Сярэдняя: 5 (4 галасоў)

Пачуцьці застываюць на губах
Такіх імклівых і прыгожых
А думкі ўсе сядзяць ў мурах
і іх разбэсьціць мы ня зможам.

Канечне, гэта ўсё ня проста так,
Але ня бачу я й нагоды.
І мне не зразумела як
Ты не зрабіла шкоды.

Я разумею адну рэч -
Ва ўсім ёсьць доля жарта.
І як магу сысьці я прэч,
Калі да гэтых пор стаю ўпарта?



Пералік аўтараў