Доўгі шлях у нябёсаў дол
За птушкай-мараю імчыцца,
Туды, дзе волатаў магутных бор
Імхом-травою зеляніцца.
Звяроў пакінуты сляды,
Што з сонцам крочаць на сустрэчу.
І звонкі шэпат ад крынічанькі вады
Слязьмі-нудою праз пустэчу...
Гуканне-уздых працяжны, гулкі,
Лістоты шэлест, ветру дух,
Зямліцы пах сыры ды горкі,
Пакінгуты з травою луг...
Сто ног стаптаныя сцяжыны
На ўсё жыццё застануцца ў душы,
На ростанях радзімае краіны
Знямоглая душа адродзіцца заўжды!
І панясецца па прасторах,
Бы шпарка песня-кліч,
І адаб'ецца светам у зорах,
Лятучы птушкай увысь!
Доўгі шлях апынецца кароткім,
Мара здзейсніцца заўжды,
Калі пылае вогнішчам дрыготкім
У сэрдцы полымя любві!