На сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход
Ідзі, аграблены, закованы народ!
Як роўны йдзі жыхар між роўных жыхароў,
Аддай на суд свае ўсе крыўды, слёзы, кроў.
Аб вечным катаванні, здзеку далажы
і пакажы на курганы і на крыжы.
і аб раскопаных магілах не забудзь,
Дзе груганы тваіх там продкаў косці рвуць.
Як гналі пот з цябе паны і каралі,
Як гналі проч цары з радзімае зямлі.
Як Бацькаўшчыну тваю рэжуць на кускі,
Як гібнеш з дзецьмі ты ад катняе рукі —
Аддаці ўсё на суд, на ўсенародны сход
Ідзі, аграблены, закованы народ!
Ab яkiм Shodьze kažaŭ Batьka
Ab яkiм Shodьze kažaŭ Batьka nacыi Кupala? Ab 1 Ŭsebelaruskiм Shodze, яki balьšaviki razagnali?
Там яшчэ ў сярэдзіне былі
Там яшчэ ў сярэдзіне былі радкі:
"І як крываўляць раскаваныя рабы,
Як ты ўпадаеш з непасільнай барацьбы."
Zdaecca velmi mala hto z nas
Zdaecca velmi mala hto z nas sapraudy chytalu i razumee getyja vershy. Shkada(
норм стих учить можно))
норм стих учить можно))
Написал в 1918, а как сегодня
Написал в 1918, а как сегодня актуально...
Вывод - 93 года в *опу! Никакого развития.