На сметнік выплеснула смутак! Нутро напоўню іншай тэмай. У вершах дзённік “мроі сутак” Пазбаўлю статусу татэму. Пакрэслю чыстыя старонкі, Жыццё пачну з другога сшытку. Дзе вершы – гэта не калонкі, А лесвіцы ў душу набытку.