На твары мінакоў кладзецца снег,
Прыгожа абсыпае іх каўнеры.
З нябесных замярзаючых прарэх
Выскокваюць імклівыя жаўнеры.
У дрэвах затаіўшыся – блакіт
Прыцішанасць юнацкую хавае.
Да лавак сарамлівасцю прывіт.
Няспешна зверху неба ападае.
Машыны, патанаючы ў імгле,
Дарогу, як дзяўчыну, распранаюць.
Схавацца захацелася ў цяпле…
А снегападам горад ахінае.