Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Іх вялі пад дулам аўтамата

Сярэдняя: 4.7 (10 галасоў)

Верш напісаны па матывах аповеду Вольгі Мікалаеўны Ярмош, жыхаркі вёскі Шарашэва (Беларусь), родзічаў якой растралялі фашысты 24 снежня 1942 года. З карэспандэнцыі газеты "Раённыя будні".

Іх вялі пад дулам аўтамата
Мікалая, Веру, Лізавету...
Помніць як сягоння Вольга катаў,
Знішчыўшых сародзічаў са свету...

Ёй было на той час адзінаццаць,
Помніць, як пыталіся: «Дзе тата?
Гавары! Пабег у стог хавацца?
А не скажаш, пойдзеце за краты!»

Не сказала... Вытаўклі іх з хаты
У плечы аўтаматамі фашысты.
А за што? Ніхто ж не вінаваты.
Лёс дзіцячы, як крынічка, чысты.

Назаўжды запомніла дзяўчынка
Страх і роспач у вачах сястронак -
Верачцы - сямнаццаць, як былінка,
Белы тварык Лізы, як рамонак.

Трыццаць чалавек арыштавалі -
У той дзень, як помста за машыну,
Што на днях за вёскай узарвалі
Партызаны ў бойцы за Айчыну.

Арыштантаў у гумно сагналі
Пять сямей - дарослых і іх дзетак,
А пазней за вёскай расстралялі
Без суда, без следства і без сведак.

Як казала Вользіна бабуля,
Здаў мясцовы солтыс іх фашыстам.
Атрымаў і ён за грэх свой кулю -
Рэшту партызанскую са свістам.

На ускрайку вёскі Шарашэва
Спяць яны пад плітамі граніта.
Вырасла на гэтым месцы дрэва
У памяць, што ніхто з іх не забыты.

P.S. Здымак газеты "Раённыя будні".

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018
Свидетельство о публикации №118121705795