Адчыню я акенца на зорцы ды ўпушчу ў пакой сівы ранак… Прачынайся хутчэй, маё сонца, падаруй мне ружовы світанак. Задрыжыць хай раса, заіскрыцца, Зайграе ў праменнях яскравых. Прынясе пах паспелай суніцы подых ветру з зялёных дубраваў.