Або нам быць?
Або не быць?
Каму зварот?
Сабе? Нашчадкам?
Калі неведама, як жыць,
Шукаюць гурт, згубіўшы статак.
Статычны цень
Ад небяспек
Не зробіць рух
Да перамогі.
І кожны дзень, увесь наш век
Нам застанецца, як варожы.
Было лягчэй?
Ідзі туды.
Вяртайся.
Там твая надзея.
Давай жывей! І не кажы!
Не будзь такім, калі ты дзеяч.
Збіраць народ
Павінен той,
Каму імгнення дастаткова
Убачыць ход,
Дзе будзе бой,
Які каштуе больш свабоды!
Няма свабод? Адна душа?
Яе заклад не непазбежны.
Вядомы ход!
Калі не я,
Каму?
Стаяць на Белай Вежы!
2011
Ну не хацеў я тут аўтарства
Ну не хацеў я тут аўтарства пакідаць, не хацеў. Таму і кол побач са сваёй жа пяцёркай пастаўлю.