Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Начны сабачы непакой.

Сярэдняя: 4.1 (38 галасоў)

Начны сабачы непакой. “Косаўскі зшытак”.

Не чакаю –
ні сяброў, ні ворагаў…
Ноч над Косавам –
бяззоркавая, хмарная.
Я – адзін, пад яблыняй,
з сваімі марамі.
Крыху стомлены…

Цішыня –
са смуткам, і спакоем…
Мне здаецца –
я адзіны у Сусьвеце.
Толькі вось –
сабака нешта брэша дзесьці.
Быццам гора у яе якое…

У сабак –
таксама ёсць пачуцці…
Вось жа гэта –
плача, падвывае.
Можа адзіноту адчувае,
І галосіць, бедная,ад жуці…
*+*
27 красавіка 2014 г. ноччу у Косава…
*( не чакаю – не жду; бяззоркавая – беззвёздная; мары – мечты;
крыху стомлены – немного усталый; смутак – грусть; здаецца – кажется;
дзесьці – где-то; быццам – буд-то; таксама – тоже;
пачуцці – чувства; адзінота – одиночество; адчувае – ощущает).