Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Над горадам Менскам...

Сярэдняя: 4.9 (57 галасоў)

"Весенняя прогулка" - Влад Ива
пераклад на беларускую мову
Марына Влада-Верасень

Над горадам Мінскам лунала Вясна
Ў садах, рассыпаючы кветак карАлі…
І птушкі, расправіўшы пер’е, спявалі
Ёй гімны ад золку да згаслага дня!

У горадзе Менску гуляла Каханне,
Блукала, шукала сваіх пацыентаў…
І ў косах зіхцелі Вясны дыяменты,
Абуджаны сонцам. – Цудоўная Панна!

Па горадзе Мінску Хлапчына гуляў,
Прыгожы і стройны ён быў, несумненна,
Разумны і моцны, не меў паражэнняў.
Здаецца, ён важнае нешта шукаў.

Па горадзе Мінску Дзяўчына ішла
Ў ёй постаць князёўны, расы чысціня,
Ў вачах яе сініх віроў глыбіня…
І нешта таксама шукала яна.

Ўжо ў горадзе Менску чаромхі цвілі…
Дзе “Белая Вежа”, на скрыжаванне, –
Каханне з Вясною надбалі спатканне, –
Красуню і Хлопца насустрач вялі.

Ён толькі зірнуў – яна вочы да долу…
Руку працягнуў – ледзь убок падалася…
Абняў, прытуліў. – І яна… Засталася.
Ім Лёс падміргнуў – закруцілася Кола!

Па горадзе Мінску з Вясной і ў Каханні
Дзяўчына і Хлопец да золку гулялі…
І ўзяўшысь за рукі, плылі і луналі
Над горадам Менскам у ранішняй рані…