Над маёй Радзімай -
Белыя буслы
Квеценню чаромшын
Кружацца з вясны…
Рамантуюць гнёзды,
Кормяць птушанят
І вось так ўсе вёсны,
Многа год падрад.
Гоні і палеткі,
Навець даўніны.
Вы нямыя сведкі
Міру і вайны.
Адлятаюць ў вырай
Ўвосень журавы,
Гуслями ды лірай
Гай гудзе жывы.
Промні распускае
Сонца над ракой.
Да цябе, мой краю,
Не дастаць рукой.
Толькі сэрцам хіба
Прытулюся я
Да знямелай скібы,
Што завуць зямля.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2018
Свидетельство о публикации №118010806267