Над намі лётаюць самалёты.
А мары ціха крадуць рэальнасьць.
Зьбегчы і зькнуць. Забіць на сталасьць.
Крануць паветра шчасьлівым ротам.
Над намі лётаюць самалёты.
Зрываюць башню, як тэрарысты.
І я хачу маляваць на плоце
Пра “people=shіt” і адсутнасьць выйсьця.
…Над намі лётаюць самалёты.
Начное неба дражняць агнямі.
А дзесьці там, за нябачным дротам,
Зулусы мараць пра Фудзіяму.
Над імі лётаюць самалёты.
Файны верш! Чытаў з
Файны верш! Чытаў з захапленнем!
дзякуй, шчыра! :)
дзякуй, шчыра! :)