Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Над помнікам сысу

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)
Вось і ўсё — закапалі ў Палесскую гліну, Паляцелі далёк журавы... У нагах пасадзілі арабіну... А пад помнікам я — жывы! Не, не тое, каб цела новае Дараваў мне Магутны Бог, Але ж чуеце слова знаёмае? Мабыць, неяк я выбрацца змог? Не, павінен я выбірацца — Бо яшчэ, як паэт, не лёг! Так што зноўку Вам трэба хавацца, Бо накрые Вас мой радок, Спавяду Вам гарачае слова І такое ж ад Вас прыму! Пагляджу на вашае новае — Мо з сабой каго забяру! Сябрукі! І чаго Вы, ссівелыя, Дзюбы свесілі, бы крумкачы? І былыя сяброўкі прывабныя, Грудзі мнёце як дзеркачы? Гэта ж я — нікуды не падзеўся — За спінамі ў Вас стаю! Побач — бацька Купала і Колас, Брат Максім ў адным страі! Маім сейбітам закатаваным Вытру жвір я з пустых глазніц... Уздымайцеся! Хадзем разам! Бачыш — жыта ўжо каласіць! А яшчэ адкажу я ўсім катам — Хто страляў, ці ў абдымках душыў — Усё роўна вярнемся дахаты — Бо аратай заўжды жывы! Сеем мы, хто — пшаніцу, хто — словы, Каб жывіўся імі народ, У гэтым — нашая моц і крыніцы, І ніхто нас адолець не змог!Men's Tops


Думка добрая, але нешта

Думка добрая, але нешта недапрацавана крыху

Вы здольныя добра пісаць.

Вы здольныя добра пісаць. Гэта радуе. А гэты верш патрабуе дапрацоўкі аўтарам, або дапамогі гэдактара.