Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Надыход вясны.

Сярэдняя: 4.5 (12 галасоў)

Верш для дзетак.

Плачуць коўзанкі, сумёты
Горкімі слязамі:
- Дзесьці дзеці пазнікалі
Разам з маразамі.
Не на санках, не на лыжах
Не відаць нікога.
Верабейчык толькі пыжам
Ціўкае ля стога.

Дзе вы, Саша і Сярожа,
Лена, Насця, Каця?
Захварэлі, дзеткі, можа?
Не пускае маці?
Лёд растаў, зіма слабее,
Бо вясна ў парозе.
Нават сонца болей грэе,
Ручайкі у лозе.

Не бяда, што з снегам горкі
Недзе пазнікалі,
Скора траўка на пагорках
Размалюе далі.
Птушкі з выраю вярнуцца,
Заспявае неба.
І ў прыродзе ўсе прачнуцца -
Рэкі, дрэвы, глеба.

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2019
Свидетельство о публикации №119030208535