У мітусні жыцця
кружыліся падзеі.
Я нешта загубіў, –
у сэрцы сум і жаль…
Вярніся да мяне,
малю цябе, надзея,
Пад Мендэльсонаў вальс
вядзі на белы баль.
Сустрэну, можа, там
разбуджаную фею?
Удача і любоў
мне вернуцца ізноў…
Дык завітай хутчэй,
шчаслівая надзея,
І абудзі мяне
ад горкіх, сумных сноў.
Пакуль – туга і боль…
Куды я іх падзену?
У сэрцы назаўжды
няўжо мне іх насіць?
Спяшайся да мяне,
ратуй мяне, надзея,
Паспееш, можа, ты, –
руку мне падасі…
вельмі! вельмі прыгожа!
вельмі! вельмі прыгожа!
Проста цудоўна!
Проста цудоўна!