Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нам хочацца зімой...

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Нам хочацца зімой
Дажджоў вясновых
І шэпту мяккай маладой травы.
Бярозы мрояцца у сарафанах новых,
Снягоў гамонка ў ручаях жывых.
Але ўсяму пара свая прыходзіць:
Свой час, што мы спаткаем у жыцці.
Сплываюць дні ў вясновым карагодзе,
Сплываюць дні ў зімовым забыцці.
Адно нязменным застаецца назаўсёды:
Наш шлях наперад у адвечны край...
Так хочацца звярнуцца да прыроды:
Рукі, адно, маёй — не адпускай...



Не памірай! Ідзі далей. Я

Не памірай! Ідзі далей. Я здрада.
Гаворыць час, найлепшы ў жыцці.
Калі і возьмеш, дык бяры памалу.
Каб было месца лепшаму ўвайсьці.

Няхай яно, то месца застаецца
Дзеля твайго ўласнага жыцця.
Бо разам з ім я страчу тваё сэрца,
І мабыць страчу сваё сэрца я.