Напалоханы цудам вясны,
Расцярэбіy~шы кветкі на дрэвах,
Вецер з яблынь у царства сасны
Выкраy~ рэчку пялёсткаy~ белых.
Пацякла ля ствалоy~ рака
З лёгкім водарам шчэ і грушы,
А здаля – як струмень малака,
Што цячэ – і не чуюць вушы.
Гэй, вятрыска, ляці назад,
Хутка сліва квітнець пачне…
Ты пялёсткі збірай з прысад,
Каб раскідаць іх дзесьці y~ сне.