Калі спявае птушка, я маy~чу…
Калі спявае “зорка”, я гняy~люся
і нікуды ад глебы не лячу,
зусім без летуцення застаюся.
Схавацца дзе ад “зор”, ад нематы
сваёй душы, калі спявае сцэна?
Руйнуюць безнадзейна гарады
святыя гукі птушак і Шапэна.
Агульны слых сур’ёзна заржавеy~.
Хто ад іржы нам вушы адшліфуе?
Дзе той музыка і ягоны спеy~,
з якім у свет натхнення палячу я?
Хай будзе шэрым ён, як салавей,
і хай сядзіць у самым сціплым месцы,
але, як гэта птушачка, бліжэй
да слухача чуллівых гукаy~ – сэрца.