Пражылі. Не, не жылі -- выжывалі.
Мацнелі. Боль ператвараючы на моц.
Знаходзілі і зноў гублялі.
Сябе між мірыядаў сонц.
Мы -- беларусы, мы -- сям'я.
Адзіная, непераможна духам.
Насуперак нападкам пацука --
ня возьме нас не гвалт, ні скруха!
Пражылі. Жылі. Будзьма жыць -- і
вечнасць сведка гэтым словам!
Як будзе вечна з намі жыць
святая наша мова!