(Казка-легенда аб узнікненні возера Нарач,
напісана па матывах народных паданняў)
У даўні час на зямлі нарачанскай
Не было аніякіх азёр
Край глухі быў, дрымучы, пушчанскі.
Рос там лес: ні то гай, ні то бор.
У гэтым лесе ляснік жыў з дачкою,
А дачка - прыгажуня на твар -
Уся бялявая, з доўгай касою.
Звалі Нара і погляд, як жар.
Хлопцы цугам ішлі да хаціны
У сваты: і ўдаўцы, і паны,
Але ўсім адмаўляла дзяўчына,
Бо не мае каханне цаны.
Яна хлопца другога кахала.
На ўсе рукі ён мастрам праслыў.
Многа цудаў зрабіў ён, ці мала,
Невядома...Люстэрка адліў
Ён з пясчынак крынічных для Нары.
Наказаў: «Беражы, тут твой лёс…»
Паглядзела дзяўчына - ні хмары -
У люстэрцы. Адна сінь нябёс
І празрыстае возера… Стромка
Беглі хвалі і чайка над ім
То павольна лунала, то гонка
У паднябессі …І роздум, як дым…
Бо, што ўбачыла - не зразумела.
Але час так няўмольна бяжыць.
Увосень ліха само наляцела -
Паляваў там памешчык на дзіч.
Ён прыкмеціў прыгожую Нару,
Загадаў сваім слугам схапіць.
І прывесці ў маёнтак, каб пару
З ёю скласці і ў шлюб уступіць.
Хто кахае, у бядзе не пакіне.
Так і майстар, прабраўся ў палац,
Пана-злыдня забіў тоўстым кіем,
Выкраў Нару і вынес на пляц.
На каня пасадзіў і пусціўся
З ёй наўцёкі, але наўздагон
Мчала варта, ды так, што клубіўся
Пыл. Было не сысці ад пагонь.
Тады вырашыў хлопча адвесці
Ад каханай бяду. Загадаў
Да бацькоўскага дому нявесце
Дабірацца. Там бацька чакаў.
Прыскакала дзяўчына да хаты.
На тым месцы - вуголле і дым.
Яе бацьку забіў пан пракляты,
Толькі ўсюды чужынцаў сляды.
Не вярнуўся да Нары каханы,
Зазірнула ў люстэрка, ляжыць
На пагорку, вакол слугі пана
І крумкач не стаміўся кружыць.
Жах і роспач найшлі на дзяўчыну,
А люстэрка скацілася з рук
І ў срабрыстых аскепках раскінуў
Бераг возера шоўкавы луг.
А дзяўчына расправіла крылы
Белай чайкай панеслася ўвысь
Закрычала: « Ты дзе, любы, мілы?
Я чакаю! І веру! Вярніся!..»
Бурна біліся ў хвалях крыніцы
Іх каханнем, празрыстай вадой,
Каб маглі яе людзі напіцца,
Прыгажэць, пакахаўшы, душой.
Так з’явілася возера Нарач.
Назва гэта ад Нары імЯ.
Яна чайкай лятае і зараз,
Кліча любага крыкам штодня.
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2016
Свидетельство о публикации №116061300188
Нарачанская чайка. https://www.chitalnya.ru/work/1803561/