Народ краіны — яе Глеба...
Народ краіне — ўсё дае:
ад песні к Святу да акрайца хлеба.
Краіна без народу ня йснуе...
Няма краіны — без Народу!
Няма Народу — без краіны...
іх раздзяліць — неверагодна!
Застануцца адны руіны...
Народ краіны — яе Глеба!
і кожны чалавек — крыніца...
...але, як намагацца трэба,
каб з глыбіні на свет прабіцца...
і кожны з нас — магчымая крыніца,
якая з цемры шлях шукае,
нам свет дзівосны нейкі сніцца,
дзе Смага — наш струмень чакае....
Народ краіны — гэта Глеба!
Няма нічога, чымсць Народ, цанней!
На Глебе гэтай — і расце дзяржавы Дрэва.
Магутнае, калі — без ланцугоў-цапей!
Народ краіны — яе Глеба...
і кожны з нас — магчымая Крыніца...
Якім жа Чалавекам быць патрэбна,
Каб твой Народ хацеў табой напіцца...
Ноччу 25 лютага 2011 г.