Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

НАРОД НАШ

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Народ наш жыў спакон вякоў
Галодным, быў і бітым…
Было герояў шмат, дзялкоў,
І правячай эліты…
Былі цары, калісьці, ў нас,
Правадыры з “народа”…
Мяняў іх гучна зорны час
Без нашай пэўнай згоды…
Ліць бруд не хочу з года ў год
За неўраджай на хмары…
“Якія мы – такі народ,
Такія і баяры”…
Наш люд за Сталіным ішоў
Пасля вайны з вампірам-
За шапку жытніх каласкоў
Пяць год даваў Сібіры…
Але народ наш не тужыў,
Ён будаваў заводы…
Каўбасы – з Мінска прывазіў,
З Масквы – адзенне, боты…
Сягоння добра сталі жыць
Без Гарбачоўскай біты…
Напэўна, досыць слёзна ныць,
Бо ўсе мы з гэтай світы…
Вось так бягуць за годам год,
Растуць сады і дзеці…
І беларускі наш народ
Стаў паважаны ў свеце.
Не ганьбі шчыры наш народ,
Лугі, палі і сёлы…
Які ты сам – такі і мёд
Табе прыносяць пчолы…
Над намі ззяе шчасця май,
Мацнеюць сёння крылы…
Красуй, мой Беларускі край,
І набірайся сілы!!
Зо.11.2013 года.