Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мікалай Салаўцоў

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Адкуль я родам – з цеплыні, ці з снежных зім? –
З рэпрэсіўных сталінскіх гадоў я родам…
У снежні месяцы, які быў не благім,
На свет з”явіўся перад Новым годам…
Даволі доўга з снежнем я тады дружыў,
Якому і ў любві хацеў прызнацца…
Калі ж… у трыццаць сёмым бацьку ён забіў-
Тады, як д”ябла снежня стаў баяцца…
Сягоння ў снежні шлю сябрам я свой прывет,
Якім мой дзень Анёльскі стаў любімы…
З іх дапамогай у жыццё тарыў свой след,
І Бог з нябёс не быў глухім айчымам…
5.12.2013 года.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Заходжу я ў хату пад песню масніц,
Дзе шыбы пабіты рукою шаленства…
Запальваю свечкі з мінулых Грамніц,
Каб босую памяць убачыць з маленства…
Збалелае сэрца шчыміць і шчыміць,
Бо вецер бядоты гуляе па хаце…
Святы Мікалай сумна з кута глядзіць,
Ды з фота шчымліва ўсміхаецца маці…
Гляджу я, як слівы ўраджайна цвітуць,
Як ёлка бацькоўская скардзіцца Богу
Што часта яе ўжо сяльчане сякуць-
Памерламу лапкамі сцеляць дарогу…
Пакінуўшы босую памяць вятрам,
Выходжу я з хаты праз рыпныя дзьверы,
Слязінку змахнуўшы, душэўны бядлам,
Іду я дарогай надзеі і веры…

2.12.2013 года.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Народ наш жыў спакон вякоў
Галодным, быў і бітым…
Было герояў шмат, дзялкоў,
І правячай эліты…
Былі цары, калісьці, ў нас,
Правадыры з “народа”…
Мяняў іх гучна зорны час
Без нашай пэўнай згоды…
Ліць бруд не хочу з года ў год
За неўраджай на хмары…
“Якія мы – такі народ,
Такія і баяры”…
Наш люд за Сталіным ішоў
Пасля вайны з вампірам-
За шапку жытніх каласкоў
Пяць год даваў Сібіры…
Але народ наш не тужыў,
Ён будаваў заводы…
Каўбасы – з Мінска прывазіў,
З Масквы – адзенне, боты…
Сягоння добра сталі жыць
Без Гарбачоўскай біты…
Напэўна, досыць слёзна ныць,
Бо ўсе мы з гэтай світы…
Вось так бягуць за годам год,
Растуць сады і дзеці…
І беларускі наш народ
Стаў паважаны ў свеце.
Не ганьбі шчыры наш народ,
Лугі, палі і сёлы…
Які ты сам – такі і мёд
Табе прыносяць пчолы…
Над намі ззяе шчасця май,
Мацнеюць сёння крылы…
Красуй, мой Беларускі край,
І набірайся сілы!!
Зо.11.2013 года.



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Нада мною яблык спелы,
Звіс уніз ён галавой,
І глядзіць мне ў вочы смела,
Вывучае позірк мой.
Да яго прыйшоў з абразай,
Або з чыстаю душой?..
Ці я з”ем яго адразу,
Можа ранняю вясной?..
Не, не дам сягоння згубы,
Будзеш доўга ў хаце жыць,
Каб зімой унукам любым
Вітамінчыкі дарыць!..
6.12.2013.