Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Наша мова.

Яшчэ не ацэнена

Наша мова.

Наша мова ад амвону
Звала ды клікала,
Наша мова за народам
На шляхах крывавых.

На касьцёлах ды зямельцы
Здаўна ўспанавала,
Дзе з народзін маці сына
Ліцьвіном назвала.

Маскавіты мардавалі
На гарбуз пасечы,
Пажарамі абкладалі,
Каб народ быў нечым.

Наша мова - жыта шэпат,
Шчок дзявочых аксаміт,
Слова першае ад дзетак,
Вякоў праха нам сьляды.

Наша мова - жывы струмень,
Горны лёд на крышталі,
Поіць, гоіць сум і тлумы,
Калі чым душа баліць.
-28.11.14.