Наша ніва буйна ўскаласіла.
			Падрыхтавана глеба добрая была –
			Касцьмі, крывёй зямлю мы ўгнаілі,
			Пятля і куля нам дапамагла.
			Мужык Купала не спужаўся працы,
			У беларуса праца ў крыві.
			І словы мудрыя кладуцца,
			Як быццам зерне ў раллі.
			Ізноў пальюць палеткі слезы.
			Бязпамяцтва -  як сон-трава.
			І помнікі амаль забыты,
			І к хлебу трэба каўбаса.
			Нашчадкі прамянялі Слова
			На грошы, ціш, ману.
			Няма каму пажаць палеткі,
			Загіне Хлеб наш на карню