Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Нашчадак

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Агонь пякельны наймацнейшы,
А вораг змрочнаю сцяной...
Там мой дзядуля, сярод першых,
Бо я,нашчадак за спіной.

Крывавы бой і кулі смерчам
На франтавой перадавой...
Паўшклянкі спірту, позірк смерці
І камандзірскі кліч:"За мной!"

Не злічаны асколкі ў целе,
Спакой паранены бядой.
І колькі б год не праляцела,
Я ўсё вяртаюся ў той бой.

Душа праз стогн складае вершы,
Нясцерпны увабраўшы боль,
Ўстаю на рубяжы тамтэйшым,
Каб засланіць яго сабой.

Агонь пякельны наймацнейшы,
А вораг змрочнаю сцяной...
Там мой дзядуля, сярод першых.
Я побач з ім - не за спіной.